Сустрэча Меркель, Аланда, Парашэнкі і Пуціна пачнецца ў Мінску пасля 15.00
МЗС Беларусі запрашае да гэтага часу журналістаў замежных СМІ прыбыць у Палац Незалежнасці.
У сераду ў беларускай сталіцы пройдзе сустрэча ў "нармандскім фармаце", прысвечаная сітуацыі на Данбасе. У ёй паўдзельнічаюць канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Мерапрыемства пройдзе ў Палацы Незалежнасці. Чакаецца, што лідараў Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расіі будзе асабіста сустракаць Аляксандр Лукашэнка.
Хто з сусветных лідараў наведваў Беларусь і навошта (фота)
Як інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі, прадстаўнікі замежных СМІ, якія накіравалі заяўкі для асвятлення сустрэчы, мусяць прыбыць сёння ў 15.00 у Палац Незалежнасці (праспект Пераможцаў, 12). Мяркуецца, што сустрэча кіраўнікоў "нармандскай чацвёркі" пачнецца прыблізна а 18-й.
БЕЛТА паведамляе, што асвятленнем сустрэчы зоймуцца больш за 500 журналістаў.
Чаму перамовы 11 лютага ў Мінску называюць "Нармандскім фарматам"
Як сусветныя лідары ішлі да перамоваў у Мінску (хроніка падзей)
Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд атрымалі афіцыйнае ўпаўнаважанне ЕС для правядзення перамоваў у справе ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе ў "Нармандскім фармаце". Пра гэта 10 лютага заявіла кіраўніца дыпламатыі Еўрасаюза Федэрыка Магерыні.
Увечары 10 лютага Барак Абама патэлефанаваў Уладзіміру Пуціну. Прэзідэнт ЗША сказаў прэзідэнту Расіі, што калі расійская агрэсія на Данбасе працягнецца, "цана для Расіі павысіцца". Абама адзначыў, што расійскі бок пастаўляе ў гэты рэгіён зброю, салдат, фінансуе гэтыя аперацыі, інфармуе прэс-служба Белага дома.
Фота: Reuters