Сусветны банк дасць Беларусі 90 мільёнаў еўра на барацьбу з COVID-19
Сусветны банк выдасць Беларусі фінансавую падтрымку ў 90 мільёнаў еўра на барацьбу з пандэміяй COVID-19, паведамляе прэс-служба банка.
Гэтыя грошы пойдуць на закупку неабходнага абсталявання і медыцынскіх вырабаў, навучання персаналу для вядзення выпадкаў інфекцыі COVID-19 цяжкай ступені (у тым ліку з дапамогай забеспячэння сучасных апаратаў ШВЛ), абязбольвальных сродкаў і антыбіётыкаў, а таксама сродкаў індывідуальнай абароны для работнікаў сферы аховы здароўя.
Таксама ў рамках праекта прафінансуюць агітацыю за падтрымку сацыяльнага дыстанцыявання і перадавых метадаў гігіены, якія дазваляюць прадухіліць распаўсюд інфекцый сярод насельніцтва.
"Праект прынясе максімальныя вынікі ў спалучэнні з мерамі сацыяльнага дыстанцыявання, уключаючы перанос масавых мерапрыемстваў, скарачэнне фізічнай прысутнасці на працоўным месцы і ў навучальных установах, а таксама абмежаванне неабавязковых перасоўванняў людзей. Усе гэтыя меры дапамогуць знізіць смяротнасць і змякчыць эканамічныя наступствы ў доўгатэрміновай перспектыве. Чым раней мы іх рэалізуем, тым лепш будуць вынікі ў выратаванні чалавечых жыццяў і захаванні сродкаў да існавання", — падкрэсліў кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Аляксандр Крэмер.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.