Сусветны банк: з-за глабальнага пацяплення вырасце колькасць беднякоў

Сусветны банк: з-за глабальнага пацяплення вырасце колькасць беднякоў

З-за глабальнага пацяплення да 2030 года на 100 млн чалавек павялічыцца колькасць бедных у свеце. Гэта можа здарыцца, калі тэрмінова не прыняць меры для прадухілення гаворыцца ў дакладзе Сусветнага банка.

Акрамя гэтага, у справаздачы адзначаецца, што з-за змянення клімата падаражаюць прадукты харчавання ў Афрыцы і павялічыцца колькасць мігрантаў у свеце.

Заяву Сусветнага банка была апублікавана напярэдадні сустрэчы прадстаўнікоў 70 дзяржаў па пытанні скарачэння выкідаў у атмасферу парніковых газаў, паведамляе ВВС.

У канцы лістапада гэта пытанне будзе абмяркоўвацца на кліматычнай канферэнцыі ААН у Парыжы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі