"Свабодны тэатр" паедзе на фэстывалі ў Азію і Паўднёвую Амерыку

"Вольны тэатр" плануе прадставіць Беларусь на тэатральных фэстах у Азіі і Паўднёвай Амерыцы.

Прапановы па арганізацыі гастроляў, а таксама ўдзелу ў фэстах і сумесных праектах беларуская трупа атрымала падчас Такійскага кірмаша мастацтваў (Tokyo Performing Arts Market) у пачатку сакавіка.
Кірмаш у Токіо — самы буйны ў Азіі тэатральны форум. Па словах рэжысёра тэатра У.Шчэрбаня, цікавасць да творчасці калектыва выявілі азіяцкія прадзюсары і ўдзельнікі форума з Еўропы і ЗША.

У пачатку сакавіка "Вольны тэатр" таксама прадставіў сусветную прэм'еру спектакля Eurepica.Challenge у Лунде (Швецыя). Акрамя таго, сёлета "Вольны тэатр" упершыню правёў гастролі ў Аўстраліі. У найблізкіх планах калектыва — удзел у тэатральным фэсце ў Нанси (Францыя), выступы ў Осла (Нарвегія), Празе (Чэхія), Лос-Анджэлесе (ЗША).

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі