Сваякам расстралянага "чорнага рыэлтара" прыйшлі ягоныя рэчы

Сваякам расстралянага "чорнага рыэлтара" прыйшлі ягоныя рэчы

Маці расстралянага "чорнага рыэлтара" Ігара Гершанкова атрымала поштай рэчы сына, піша праваабарончы сайт "Вясна"

На зваротным адрасе пазначаны горад Глуск Магілёўскай вобласці з канкрэтнай вуліцай і домам. Пры гэтым на пасылцы стаяць пячаткі г.п. Акцябрскага Гомельскай вобласці.

Аб расстрэле Гершанкова стала вядома 28 лістапада. Маці хацела трапіць на прыём да начальніка СІЗА №1, каб даведацца пра лёс сына. У адказ на гэта ёй сказалі, што Гершанкоў "выбыў з СІЗА з рэчамі". Толькі ў Магілёўскім абласным судзе жанчыне пацвердзілі, што прысуд прыведзены ў выкананне. 

Цяпер жанчына збіраецца ехаць шукаць сына па адрасах, пазначаных на скрыні.

Праваабаронцы “Вясны” з дапамогай сайта "Бепошты" праверылі, адкуль была адпраўленая пасылка з рэчамі Гершанкова — з Глуска ці з Акцябрскага. Выявілася, што насамрэч пасылка ішла з Акцябрскага Гомельскай вобласці.

Сваякам расстралянага "чорнага рыэлтара" прыйшлі ягоныя рэчы
Фота: Белпошта

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі