Свет не будзе ранейшым — як COVID-19 зменіць беларусаў?
Пра тое, што па заканчэнні пандэміі каранавіруса свет ужо не будзе ранейшым, гавораць усе — ад эканамістаў і палітолагаў да экспертаў ва ўсіх пытаннях з сацыяльных сетак. Але не менш за эканамічны і палітычны крызісы важна тое, якім выйдзе з пандэміі беларускае грамадства. Як тое, што сёння вакол адбываецца, зменіць беларусаў.
Якімі будуць наступствы ад пандэміі новага каранавіруса для беларускай нацыі? Ці ёсць прыкметы таго, што мы як нацыя атрымаем траўму? У выніку гэтай траўмы як могуць змяніцца беларусы? Пра што сведчаць цяперашнія паводзіны людзей у сацсетках, распачатыя флэшмобы?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае псіхолаг, экзістэнцыяльная тэрапеўтка Ганна Бобрыкава.