Светлагорац скраў у паліклініцы 85 бланкаў рэцэптаў

Светлагорац скраў у паліклініцы 85 бланкаў рэцэптаў

У адным з кабінетаў паліклінікі ў Светлагорску зніклі бланкі рэцэптаў. Пры гэтым былі ўзламаныя ўваходныя дзверы. Загадчыца медустановы паведаміла пра гэта ў міліцыю, піша "СБ — Беларусь сегодня".

Падчас вышуку аператыўнікі выйшлі на 26-гадовага беспрацоўнага мясцовага жыхара. У яго і знайшліся зніклыя бланкі рэцэптаў.

Цяпер на маладога чалавека пачалі крымінальную справу за крадзеж бланкаў. Светлагорцу пагражае пакаранне ад грамадскіх работ да пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў.

Пра мужчыну вядома, што раней ён быў неаднаразова судзімы, у тым ліку за незаконны абарот наркатычных рэчываў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі