Святара-сутэнёра асудзілі на 5 гадоў 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Святара-сутэнёра асудзілі на 5 гадоў 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму

14 лістапада суд Чыгуначнага раёна Віцебска аб'явіў прысуд святару-сутэнёру. 39-гадоваму святара Мікалая Кірэева ​​з Ленінградскай вобласці Расіі асудзілі на 5 гадоў 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога суда

Святар сваю віну ў злачынствах не прызнаў. Перад пачаткам пасяджэння ён заявіў журналістам, што дзяўчат нікуды не вывозіў. Кірэеў намераны абскардзіць прыгавор.

Слуханні пад старшынствам суддзі Дзяніса Аляксеенкі працягваліся тры тыдні ў закрытым рэжыме. Расійскага святара вінавацілі ў замаху на арганізацыю і выкарыстанне заняткаў прастытуцыяй іншымі асобамі, спалучанае з вывазам за межы дзяржавы асоб для прастытуцыі. Працэс быў закрытым, бо гаворка ішла пра злачынствы ў палавой сферы. 

Як паведамлялася раней, Мікалая Кірэева затрымалі 3 жніўня. Спачатку з'явіліся звесткі, што святара затрымалі падчас штурму прытона ў Віцебску. Але пазней Следчы камітэт паведаміў, што 39-гадовага расіяніна затрымалі на аўтавакзале Віцебска, калі ён спрабаваў сесці ў аўтобус разам з 20-гадовай і 30-гадовай жанчынамі.

Паводле інфармацыі следства, з красавіка па жнівень 2017 года мужчына перапісваўся ў інтэрнэце з гэтымі жанчынамі і ўгаварыў іх заняцца прастытуцыяй у Санкт-Пецярбургу. 3 жнiўня святар прыехаў у Віцебск, каб вывезці жанчын у Расію. Там яго і затрымалі праваахоўнікі.

Таксама следства заяўляе, што Кірэеў у змове з 19-гадовай грамадзянкай Таджыкістана ды іншымі асобамі ў студзені-лютым 2017 года вёў аналагічную перапіску ў інтэрнэце з іншымі беларускамі. 25-гадовая і 29-гадовая жыхаркі Беларусі ў перапісцы пагадзіліся займацца прастытуцыяй у Санкт-Пецярбургу за грошы.

У лютым грамадзянка Таджыкістана прыбыла ў Гомель і дамовілася з жанчынамі пра выезд у Санкт-Пецярбург для занятку прастытуцыяй. Праваахоўнікі затрымалі іх пры пасадцы ў цягнік на чыгуначным вакзале Гомеля.

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля асудзіў вярбоўшчыцу на 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі