Святлана Алексіевіч выступіць у мінскім Палацы Рэспублікі
![Святлана Алексіевіч выступіць у мінскім Палацы Рэспублікі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/alexievi4-2510.jpg.webp?itok=ug0-5FpQ)
У малой зале Палаца Рэспублікі ў Мінску 14 красавіка а 16-й гадзіне пачнецца ўрачыстая прэзентацыя кнігі "Святлана Алексіевіч на Свабодзе". У сустрэчы прыме ўдзел і сама пісьменніца. Гэта будзе яе першы публічны выступ у сталіцы пасля атрымання Нобелеўскай прэміі.
Арганізатарамі імпрэзы выступілі Радыё "Свабода" і Саюз беларускіх пісьменнікаў.
Уваход на вечарыну будзе адбывацца толькі па запрашэннях.