Святлана Ціханоўская ў нядзелю ляціць у ЗША

Святлана Ціханоўская / twitter.com/franakviacorka
Святлана Ціханоўская / twitter.com/franakviacorka

У нядзелю 18 ліпеня пачынаецца паездка ў ЗША Святланы Ціханоўскай, паведаміў у Twitter яе дарадца Франак Вячорка.

"Ну нарэшце! Святлана Ціханоўская наведвае Вашынгтон, акруга Калумбія, 18-23 ліпеня", — напісаў ён.

Паводле яго слоў, у Ціханоўскай запланаваныя сустрэчы ў Дзяржаўным дэпартаменце, Белым доме і Сенаце ЗША. Пра сустрэчу з прэзідэнтам Джо Байдэнам не паведамляецца.

Раней прэзідэнт ЗША Байдэн ужо выказваўся па беларускай тэматыцы, выступаў супраць парушэнняў правоў чалавека. Яшчэ будучы кандыдатам у прэзідэнты мінулай восенню ён казаў, што міжнародная супольнасць павінна "значна пашырыць санкцыі ў дачыненні да падручных Лукашэнкі і замарозіць рахункі ў афшорах, дзе яны захоўваюць свае скрадзеныя багацці".

На нядаўняй сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным ён таксама спрабаваў падняць беларускае пытанне, але выніковага працягу гэтая размова не мела.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі