Святланы Алексіевіч не будзе на "Чарнобыльскім шляху" ў Мінску
Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч не будзе сёння на "Чарнобыльскім шляху" ў Мінску. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Віталь Рымашэўскі, чалец аргкамітэта па правядзенні дазволенай уладамі вулічнай акцыі, якая праходзіць у гэтыя хвіліны.
Паводле слоў Рымашэўскага, Алексіевіч "знаходзіцца не ў Беларусі". Як вядома, яна з'яўляецца ганаровай старшынёй аргкамітэта сёлетняга "Чарнобыльскага шляху". Анлайн з акцыі гл. тут.