"Swings Both Ways" Робі Уільямса выкладзены для праслухоўвання
Пласцінка ўяўляе сабой кампіляцыю з новых песень, напісаных Робі разам з Гаям Чамберсам, і хітоў, выкананых у дуэтах з Лілі Ален і іншымі музыкамі.
Свінгавы альбом Робі Уільямса "Swings Both Ways" дасяжны для праслухоўвання на iTunes.
Пласцінка ўяўляе сабой кампіляцыю з новых песень, напісаных пасля аднаўлення супрацоўніцтва з даўнім партнёрам-хітмейкерам Гаям Чамберсам, і джазавых хітоў. Апошнія Робі выконвае ў дуэтах з Лілі Ален, Руфусам Вейнрайтам, Олі Мюрсам ды Майклам Бюбле.
Афіцыйная дата рэлізу прызначаная на 18 лістапада.
Нагадаем, "Swings Both Ways" - другая праца Уільямса, створаная ў свінгава-джазавай стылістыцы. Першая - пласцінка "Swing When You’re Winning" убачыла святло ў 2001 годзе і складалася з сусветнавядомай класікі.
Трэкліст:
1. Shine My Shoes
2. Go Gentle
3. I Wan'na Be Like You (feat. Olly Murs)
4. Swing Supreme
5. Swings Both Ways (feat. Rufus Wainwright)
6. Dream A Little Dream (feat. Lily Allen)
7. Soda Pop (feat. Michael Bublé)
8. Snowblind
9. Puttin' On The Ritz
10. Little Green Apples (feat. Kelly Clarkson)
11. Minnie The Moocher
12. If I Only Had a Brain
13. No One Likes a Fat Pop Star
Deluxe edition
14. Where There's Muck
15. 16 Tons
16. Wedding Bells