Сябры затрыманых анархістаў: у пратаколах не было ні слова пра наркотыкі!

Мінскія анархісты абвяргаюць інфармацыю пра тое, што ў кватэрах актывістаў, якіх 3 верасня затрымалі па падазрэнні ў нападзе на расійскую амбасаду, захоўваліся наркотыкі. З гэтай нагоды сябры затрыманых апублікавалі заяву, у якой гаворыцца: “Мы ўпэўненыя, што тыя сямёра затрыманых, якіх зараз утрымліваюць у ізалятары, не маюць ніякага дачынення да наркотыкаў. Тым больш, што ў пратаколах ператрусаў нічога не сказана ні пра наркотыкі, ні пра што-небудзь падобнае. Яны не ўжывалі, не захоўвалі, не выраблялі і не распаўсюджвалі... А замест гэтага прапагандавалі здаровы лад жыцця, займаліся спортам, прасоўвалі студэнцкае самакіраванне ў сваіх універсітэтах. Яны цікавіліся канфліктамі на заводах, правамі чалавека, праблемамі доступу да інфармацыі. Мы лічым, што прычыны, з якіх яны затрыманыя, ― іх погляды і перакананні”.

Паводле афіцыйных медыяў, на кватэрах затрыманых сацыяльных актывістаў таксама захоўваліся “маскі з проразямі для вачэй” і “літаратура, што прапагандуе ідэі анархізму”. Сябры затрыманых адзначаюць, што маскі і літаратура не могуць быць доказамі датычнасці да тых ці іншых акцыяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі