"Сядзіце ў аўтобусах, нічога не ясна": як Расія сустрэла ўцекачоў з Данбаса
18 лютага так званыя ўлады так званых "ДНР" і "ЛНР" заклікалі жанчын, дзяцей і людзей сталага веку тэрмінова з'ехаць у Расію. Па некаторых звестках, за суткі ў Растоўскую вобласць трапіла блізу 30 тысяч чалавек.
Шмат хто з тых, хто паверылі заклікам Пушыліна і Пасечніка, сабралі рэчы і селі ў "эвакуацыяныя аўтобусы", апынуліся ў незайздроснай сітуацыі. Ноч людзі правялі ў аўтобусах. А за 19 лютага так не атрымалі даху над галавой.
Вось што яны распавядаюць журналістам:
- "Паабяцаць дык Расія паабяцала. А цяпер нас ніхто не можа пасяліць, усё занята".
- "Сказалі: сядзіце ў аўтобусах, нічога не ясна".
- "Можаце кудя-небудзь пасяліць дзяцей?".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.