Сям’я пенсіянераў з Валожынскага раёна вырасціла 200 кустоў канопляў
Сям’я пенсіянераў з Валожынскага раёна вырасціла на сваім прысядзібным участку ў вёсцы Падневічы болей за 200 кустоў канопляў. Як паведамляе прэс-служба МУС, сужэнцаў затрымалі дома. Апроч канопляў на агародзе ў іх знайшлі і канфіскавалі 34,3 кг высушанай марыхуаны.
На мужа і жонку завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 328 КК (незаконны абарон наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналагаў).
Яшчэ адну плантацыю дзікіх канопляў праваахоўнікі знайшлі ў вёсцы Княжаводцы Мастоўскага раёна. Расліны былі на пустыры і займалі плошчу болей за 1 га. Іх знішчылі.