Сярэдні заробак у Беларусі падае ўжо другі месяц запар. Як ён змяніўся?

Заробкі падаюць

Заробкі падаюць / Onliner

У верасні 2024 года намінальны налічаны сярэдні заробак (да выліку падаткаў і узносаў) складаў 2313,9 рубля — гэта на 27,3 рубля менш, чым месяцам раней, перадае Myfin.

Паказчык зніжаецца ўжо другі месяц запар: у жніўні сярэдні заробак скараціўся на 13,9 рубля адносна папярэдняга месяца. У той жа час з лютага фіксаваўся бесперапынны рост.

Зніжэнне заробкаў закранула ўсе рэгіёны Беларусі. Найменш істотным яно было ў Мінску, а самым адчувальным — у Гродзенскай вобласці:

  • Мінск — 3058,3 рубля (-6 рублёў);
  • Мінская вобласть — 2367 рубля (-33,5 рубля);
  • Гомельская вобласть — 2095,1 рубля (-40,2 рубля);
  • Гродзенская вобласть — 2067,9 рубля (-55,7 рубля);
  • Брэсцкая вобласть — 2063,6 рубля (-26,5 рубля);
  • Віцебская вобласть — 1963,9 рубля (-34,5 рубля);
  • Магілёўская вобласть — 1949,8 рубля (-19,2 рубля).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі