Сярэдняя пенсія не дацягнула да 40% ад сярэдняга заробку. Але зусім крыху

Фота: photar.ru
Фота: photar.ru

Сярэдняя пенсія за лістапад не дацягнула да 40% сярэдняга заробку. Не дапамаглі ні тры павышэнні пенсіі за 2018 год, ні падзенне — адразу на 5 рублёў — сярэдняго заробку ў лістападзе.

Зрэшты, не хапае зусім крыху. Сярэдні заробак за лістапад 2018 года — 994 рублі, сярэдняя пенсія па ўзросце пасля падвышэння з 1 лістапада — 394,96 рубля. Ці 39,6% ад сярэдняга заробку.

У снежні сярэдняя зарплата ў Беларусі традыцыйна расце. Тым больш, што мінскія ўлады папрасілі кіраўнікоў прадпрыемстваў падняць заробкі супрацоўнікам. Гэта значыць, суадносіны зноў зменіцца не на карысць пенсіянераў і адкоцяцца ўніз ад запаветных 40%, так неабходных для нацыянальнай бяспекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі