Сярэдняя зарплата ў ліпені вырасла на 17,5 рублёў, або крыху больш чым на 1%

Самыя высокія зарплаты — у Мінску, самыя нізкія — у Віцебскай і Магілёўскай абласцях / БЕЛТА​
Самыя высокія зарплаты — у Мінску, самыя нізкія — у Віцебскай і Магілёўскай абласцях / БЕЛТА​

Намінальная налічаная сярэдняя зарплата беларуса ў ліпені 2022 года склала 1644 рублі, расказалі ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Рост у параўнанні з чэрвенем склаў усяго 17,5 рубля, або 1,08%.

Больш за ўсё па традыцыі зарабляюць у Мінску, сярэдні заробак тут склаў 2265,7 рубля. На другім месцы — Мінская вобласць з сярэдняй зарплатай у 1628,4 рубля. Менш за ўсё зарабляюць у Віцебскай (1397,3) і Магілёўскай (1343,6) абласцях.

Варта адзначыць, што ў ліпені ў Беларусі зноў паскорылася інфляцыя. Яна склала 18,1% да ліпеня 2021 года. У чэрвені гэты паказчык быў 17,6%. На думку экспертаў Еўразійскага банка развіцця, на рост цэнаў у ліпені ўплывалі санкцыі і "недаацэненасць беларускага рубля да расійскага".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі