Сяргей Чэрачэнь прыняў прапанову Аляксандра Лукашэнкі

Сяргей Чэрачэнь прыняў прапанову Аляксандра Лукашэнкі

Сяргей Чэрачэнь адказаў на прапанову Аляксандра Лукашэнкі, выказаную падчас Паслання беларускаму народу і парламенту. 

Выступаючы 4 жніўня кіраўнік дзяржавы заявіў, што гатовы даць кандыдатам у прэзідэнты пакіраваць любым беларускім прадпрыемствам. "Прадпрыемстваў звышдастаткова моцных, добрых, напрыклад, БАТЭ, "Магілёўхімвалакно", "Белшына", "Камволь", любыя — выбірайце, ідзіце, пакажыце сябе, як вы ўмееце гэта рабіць. Я ўжо гады тры таму назад некалькім прапанаваў. Дагэтуль не прыйшлі", — выказаўся Лукашэнка.

У адказ кандыдат у прэзідэнты Сяргей Чэрачэнь паведаміў, што яго каманда гатовая правесці комплексны аўдыт (дыягностыку) на Мінскім маторным заводзе і даць падрабязнае заключэнне пра дзейнасць прадпрыемства з указаннем праблемных зон. "На падставе вынікаў аўдыту намі будуць прапанаваныя рэкамендацыі па плане мерапрыемстваў і канкрэтных дзеянняў для выхаду прадпрыемства з крызісу і павышэння яго эфектыўнасці", — падкрэсліваецца ў заяве. 

Чэрачэнь кажа, што яго каманда прапануе пасля аўдыту антыкрызісныя меры. 

У заяве сцвярджаецца, што каманда кандыдата прымае гэтую прапанову незалежна ад вынікаў выбараў 9 жніўня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі