Сяргей Дубавец: Вярнуся ў ПЭН-цэнтр, калі там будзе здаровы розум

Пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец заявіў пра выхад з беларускага ПЭН-цэнтру. Нагодай стаў рэліз арганізацыі пасля апошняга сходу ПЭНа. У тэксце згадвалася пра “дыскрымінацыю” ў адносінах да рускамоўных пісьменнікаў.

У размове з Еўрарадыё Дубавец патлумачыў, што ён лічыць сябе і беларускамоўным, і рускамоўным пісьменнікам. І ніякай “дыскрымінацыі” ён не адчувае.

Дубавец: “На сходзе ПЭНа гаворкі пра ніякую дыскрымінацыю не ішло. Калі я сябе лічу і рускамоўным пісьменнікам, і беларускамоўным — значыць, я шызафрэнік? Значыць, ува мне адзін пісьменнік душыць іншага пісьменніка? Я не лічу сябе ідыётам і таму пакідаю шэрагі гэтай паважанай арганізацыі".

Пісьменнік кажа, што вернецца ў шэрагі беларускага ПЭНА, калі туды вернецца здаровы розум.

На думку Дубаўца, такія заявы паважанай міжнароднай арганізацыі могуць навесці на думку, што сапраўды існуе нейкая дыскрымінацыя. Хаця насамрэч яе няма.

Беларускі ПЭН-цэнтр: Нас няправільна зразумелі

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі