Сяргей Гайдукевіч прапанаваў сваю кандыдатуру на пасаду Канаплёва
Сяргей Гайдукевіч, лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі і спецыяльны прадстаўнік міністра замежных спраў Беларусі ў Еўрасаюзе, прапанаваў сваю кандыдатуру на пасаду старшыні Палаты прадстаўнікоў. Пра гэта ён сам паведаміў у інтэрв’ю Еўрарадыё. Нагадаем, сёння з’явілася інфармацыя, што Уладзімір Канаплёў, які кіраваў парламентам з 2004 года, падаў у адстаўку. Сяргей Гайдукевіч не стаў каментаваць сыход Канаплёва.
Сяргей Гайдукевіч: “Я з павагай стаўлюся да Уладзіміра Іванавіча. Я ўдзячны яму за тое, што ён адзін з нямногіх дапамагаў мне, калі я працаваў з Еўропай, таму я не хачу каментаваць. Няхай ён сам каментуе”.