Сяргей Крывец: "Без падтрымкі беларускіх заўзятараў — не той футбол!"

2 чэрвеня зборная Беларусі па футболе згуляе таварыскі матч з камандай Швецыі. Паўабаронца беларусаў Сяргей Крывец абяцае, што футбалісты нашай каманды заўтра выкладуцца як мае быць, і заклікае заўзятараў прыйсці на трыбуны стадыёна "Дынама": Сяргей Крывец: "Хочацца, каб людзі прыйшлі на стадыён. Каб падтрымалі каманду. Бо без падтрымкі беларускіх заўзятараў — не той футбол! Нам без заўзятараў зусім нецікава гуляць, і няма навошта...

Я не адказваю за заўтрашні вынік — гэта футбол. Але калі трыбуны будуць поўныя, я ўпэўнены ў тым, што футбалісты будуць выкладацца на 100%".


Матч нацыянальных зборных Беларусі і Швецыі пачнецца 2 чэрвеня ў 20:30 на мінскім стадыёне "Дынама". Зоркі беларускай эстрады абяцаюць "разаграваць" гледачоў да з'яўлення футбалістаў з 19:30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі