Сяргей Крывец: “Буду сумаваць па беларускім паветры!”
Былы паўабаронца барысаўскага БАТЭ ў інтэрв’ю Еўрарадыё распавёў, ці адчувае ў Польшчы моўны бар’ер, што сказаў яму на развітанне Ганчарэнка і чаму замест “Kryvets” палякі напісалі на яго футболцы “Krivets”
22 снежня Сяргей Крывец падпісаў кантракт з клубам вышэйшай лігі польскага футбольнага першынства "Лех". У Познань лепшы футбаліст Беларусі 2009 года пераязджае на 3,5 гады.
Еўрарадыё: Скажыце, як вы ацэньваеце гэты год?
Сяргей Крывец: “Для мяне год быў даволі паспяховым. Але, вядома, ёсць да чаго імкнуцца. Хочацца, каб усё было яшчэ лепш, і гэта добра! Але ўвогуле лічу, што ў прынцыпе год прайшоў удала”.
Нагадаем, у 2009-м Сяргей Крывец у 4-ы раз стаў чэмпіёнам Беларусі і быў прызнаны лепшым футбалістам нацыянальнага першынства.
Еўрарадыё: А ваш пераход у польскі клуб, якім завяршаецца гэты год, — гэта хутчэй дасягненне ці неабходнасць?
Сяргей Крывец: “Хутчэй гэта неабходнасць. Бо трэба прагрэсаваць, трэба расці. Было б добра, калі б у нас у Беларусі быў чэмпіянат на ўзроўні еўрапейскай “Вялікай пяцёркі”. Вядома ж, я быў бы шчаслівы гуляць на Радзіме, у моцным чэмпіянаце. Але зараз сітуацыя такая, што, каб расці, трэба з’язджаць”.
Еўрарадыё: Якія яшчэ прапановы вы разглядалі?
Сяргей Крывец: “Былі і іншыя прапановы, але найбольш канкрэтная была ад “Леха”. Мне падаецца, лепш гуляць у Еўропе, чым у Расіі”.
Еўрарадыё: Цяжка даецца пераезд у Польшчу? Ці не перашкаджае моўны бар'ер?
Сяргей Крывец: “У гэтым плане не цяжка. Польская мова — не нямецкая, і я ўжо зразумеў, што тут праблемы не будзе. Калі размаўляю з палякамі — разумею 70% з таго, што яны гавораць, але сам пакуль што не магу сказаць нічога. Таму моўны бар’ер вялікай праблемай не будзе.
Іншая рэч — тое, што ўсё ж такі чатыры гады ў БАТЭ. І дагэтуль уся кар’ера была ў мяне дома, у Беларусі. Развітвацца з Радзімай, з родным клубам вельмі складана”.
Еўрарадыё: “Лех” для вас — гэта надоўга? Ці хутчэй прыступка, трамплін?
Сяргей Крывец: “Я калі пераходжу ў іншы клуб, не люблю казаць, што гэта была прыступка, што збіраюся пайсці далей. Мне, вядома ж, трэба далей расці і хочацца трапіць ў больш моцны клуб, чым “Лех”. Але, з іншага боку, я хачу быць карысным для “Леха”. Хачу, каб балельшчыкі запомнілі маю гульню, хачу пакінуць пра сябе памяць, каб заўзятары мяне ведалі. Хачу выйграць чэмпіянат Польшчы і кубак. І калі я зраблю гэта, мне будзе лягчэй рухацца далей”.
Еўрарадыё: Ці не засмучае, што сёлета вы гулялі ў еўракубку, а “Лех” — не?
Сяргей Крывец: “Сёлета гуляў, але не трапіў у групавую стадыю “Лігі Еўропы”. А ў пазамінулым гуляў у “Кубку УЕФА”, выйшаў з групы, але пасля адразу прайграў італьянскаму “Удынэзэ”. Не такі ўжо благі вынік!”
Еўрарадыё: А цяпер яны яшчэ і вамі ўзмацніліся...
Сяргей Крывец: “У Польшчы зараз шмат робяць для развіцця футбола. Чэмпіянат Еўропы хутка, таму будуюць зараз 5 новых стадыёнаў. Адзін з іх у Познані — вялікі, на 46 тысяч гледачоў, чыста футбольны”.
Еўрарадыё: А ведаеце ўжо, як па-польску будзе "футбол"?
Сяргей Крывец: “Пілка ножна!”
Еўрарадыё: “Па кім і па чым беларускім будзеце сумаваць?”
Сяргей Крывец: “Па ўсіх, мабыць. Па бацьках, па сябрах, па камандзе маёй БАТЭ... Па паветры нават! Нават калі зараз быў у Польшчы, думаў: вось кідаеш усё... Сумна робіцца. Але, з іншага боку — гэта неабходнасць, гэта трэба”.
Еўрарадыё: “А вось чаму ў вас на новай футболцы прозвішча “Крывец” напісанае праз “і”: “Krivets”, а ў БАТЭ было “Kryvets”.
Сяргей Крывец: “Ну, “Крывец” — гэта ў беларускім чэмпіянаце было. А тут я настаяў, каб было напісана згодна з рускай транслітарацыяй”.
Еўрарадыё: Як вас праводзілі ў БАТЭ? Што казалі Капскі, Ганчарэнка?
Сяргей Крывец: “Яшчэ нічога такога не было, бо да апошняга моманту не было вядома, ці з’еду я ўвогуле. Але я думаю, што будуць пэўныя праводзіны... Спадзяюся на гэта. І пагутарыць яшчэ не паспеў ні з кім, акрамя Ганчарэнкі. Ён пажадаў удачы, сказаў, што рады за мяне. І яшчэ пажадаў поспехаў".
Фота: KKS LECH POZNAN S.A.