Сяргей Міхалок рыхтуе творчы вечар з акустычным выступам і пытаннямі з залы
Сяргей Міхалок прэзентуе ў Беларусі сольную акустычную праграму “Зорачкі”. Выступ музыкі адбудзецца 8 ліпеня на хутары “Шаблі” ў фармаце творчай сустрэчы, з вершамі і аповедамі, песнямі “Ляпісаў” ды Brutto пад гітару, а таксама з пытаннямі ад публікі.
"Сваімі песнямі я нікога не вучу. Для мяне гэта проста магчымасць зафіксавацца эмацыйна ў дадзены перыяд часу, а потым праз нейкі час паспрабаваць узгадаць, якім я быў раней,” — гаворыць Сяргей Міхалок.
Разам з Сяргеем на сцэну выйдуць музыкі Brutto — Павел Траццяк і Лэфт! Першыя падобныя акустычныя выступы музыкі прайшлі ва Украіне. Квіткі на канцэрт у Кіеве былі цалкам прададзеныя за 54 хвіліны.
Першая партыя білетаў на беларускі канцэрт паступіла ў продаж 13 сакавіка ў 10 гадзінаў раніцы. Прадавацца яны будуць у “Тэатральна-канцэртнай касе” Мінска на вуліцы Калініна, 5, а таксама праз сістэму ticketpro.by
Інфалінія: +375 17 3950565; +375 33 6555596.