Сяргей Новікаў заняў 19-е месца ў спрынтарскай гонцы этапа Кубка свету

19-е месца заняў у спрынтарскай гонцы на 10 кіламетраў этапа Кубка свету ў Аўстрыі беларускі біятланіст Сяргей Новікаў. Дыстанцыю ён прайшоў без промахаў у стральбе, але хуткасці беларусу не хапіла. Пераможцам стаў Эміл Свэндсан з Нарвегіі, які абагнаў Новікава на хвіліну.
Рустам Валіулін фінішыраваў на 32-м месцы, Ігар Табола - на 83-м, Яўген Абраменка - на 85-м, Аляксандр Сыман - на 92-м.

Прессбол