Сяргей Пальчэўскі стаў дзясятым абвінавачаным па справе “Белага легіёну”
Маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі стаў дзясятым абвінавачаным па справе “Белага легіёну”. Яго абвінавачваюць паводле часткі 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу “Навучанне і падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках”.
Пра гэта Радыё Свабода паведаміла Наста Дашкевіч са спасылкай на маці Сяргея Пальчэўскага.
Сяргей Пальчэўскі быў затрыманы 22 сакавіка разам разам са Змітром Дашкевічам і Арцёмам Леўчанкам, калі маладафронтаўцы ўсталёўвалі шафу на кватэры ў пісьменніка Уладзіміра Арлова. Дашкевіч мае свой цяслярскі бізнэс і працуе як індывідуальны прадпрымальнік.
Раней па справе “Белага легіёну” абвінавачанні выставілі абвінавачанне Змітру Дашкевічу, Івану Кавальчуку, Яўгену Палтаржыцкаму, Міраславу Лазоўскаму, Сяргею Стрыбульскаму, Аляксею Абрамаву, Алесю Яўдаху, Уладзіміру Румянцаву і Андрэю Бяляўскаму.