Сяргей Пукст: Я ніколі не стану паспяховым
Самы адукаваны музыка Беларусі бачыць сябе ў аркестры Фінберга і прымушае расці гледача
ЕРБ: Сяргей, апошнім часам цябе чуваць і не чуваць. Што адбываецца насамрэч?
Сяргей Пукст(С.П.): Насамрэч я з’яўляюся самым патэнцыйным артыстам у Беларусі: у мяне павінен выйсці зборнік вершаў, таксама альбом — праўда, ён мусіў выйсці яшчэ мінулым летам…Тым не менш…Таксама я ўзяў удзел у праекце “Хор мастакоў”, сутнасць якога заключаецца ў тым, што беларускія мастакі спяваюць пра розныя фізічныя тэорыі. Мозг праекту — Максім Тамянькоў, яму належыць ідэя і канцэпцыя. Я, частковы рэалізатар гэтай канцэпцыі, напісаў музыку і вершы… Праект заснаваны на пяці тэорыях: мностваў, струн, суперсіметрыі, усяго, і бонус-трэк — выключна тэорыя ўсяго. Усё гэтае прымусіла мяне пагрузіцца ў зусім іншы альтэрнатыўны свет, свет тэарэтычнай фізікі. Гэта быў вельмі цікавы досвед…
ЕРБ: Дык што, мастакі сапраўды спяваюць?
С.П.: Так, і спяваюць выдатна. У іх ёсць хормайстар, я акампаную на фартэпіяна, выкарыстоўваем тэрмінвокс…Мне вельмі спадабалася гэтая праца. Даўно я не працаваў з кімсьці: быў гурт, які ўносіў свае прапановы, аднак каркас, які прапаноўваў я, заставаўся нязменным. А Максім Тамянькоў мяне “правіў”, і “правіў” вельмі жорстка. Я даўно не быў у ролі чалавека, якога абмяжоўваюць у сродках…
ЕРБ: А што ўсё ж такі зараз адбываецца ў тваёй музыцы?
С.П.: Я знаходжуся ў дастаткова складаным працэсе змянення канцэпцыі. Мая цяперашняя канцэпцыя будуецца не столькі на агрэсіўным панк-року: мне цікава, каб гурт граў жалезны нязменны каркас, і каб я ўстаўляў, як слівы ў пудынг, нейкія абсурдныя акорды. Зараз я працую над гэтым, і, адпаведна, адбываюцца змены ў маім разуменні свету.
ЕРБ: Калі паспрабаваць прасачыць за тваім творчым шляхам, пачынаючы са “Сноў”, праз нігілістычны джаз і прыйшоўшы да сённяшняга Пукста, які перыяд ўласнай творчасці табе больш падабаецца?
С.П.: Часы змяніліся, неабходна вызначацца, станавіцца нейкім ЗНАКАМ. Я быў ЗНАКАМ, калі працаваў на вельмі няхітрым прыёме “голасна-ціха” і даволі спецыфічна крычаў, аднак гэта рабілася перадусім дзеля таго, каб няпростую музыку, якой я спрабую яе рабіць, прасунуць. А эпатаж — гэта сродак, дзякуючы якому мэта дасягаецца хутчэй за ўсё. Робіцца такое “ОП” — і чалавек знаходзіцца ў шокавым стане. Зараз тэхналагічна застаецца ўсё тое ж, але змяняецца сама ідэя і пасыл. Уся мая творчасць увесь час разломлівалася і ўяўляла сабою пагружэнне. Першы перыяд — рамантычны, светлы, юнацкі, другі — перыяд нігілістычнага джаза, калі ламаліся нейкія стандарты кшталту “Yesterday”. Потым з’явілася больш-менш мая музыка, якая, я спадзяюся, убачыць свет летам на альбоме “Pukstband”. Па шчырасці, самае спелае на сёння з таго, што адбылося ў творчасці, — гэта мой гурт…
С.П: І яшчэ скажу, што я, канечне, недазволена павольны. Людзі пішуць. Той жа Вайцюшкевіч у год каўбасіць па альбому. Аднак рэч у тым, што мой творчы метад нязручны, паводле яго шмат чаго павінна супасць. Я не магу ні чым ахвяраваць. Напрыклад, калі схалтурыш у вершах, будзеш адчуваць сябе вельмі дрэнна...
ЕРБ: Ты сказаў, што надыйшоў час станавіцца “знакам” у музыцы. Хто яны — “знакі” ў беларускай музыцы? Тыя ж “морсы” — “знак”?
С.П.: Так, “J-Moрс” — “знак”. Калі гэты гурт пазіцыянаваў сябе псеўда-нефармальнай камандай, я вельмі супярэчліва ставіўся да яго. Калі ж яны зрабіліся паўнавартасным поп-калектывам — усё стала на свае месцы. Гэта добры FM-гурт, адзіная праблема якога — досыць прыблізныя тэксты, што мяне вельмі засмучае…. “Потускневший графит”, напрыклад… То бок людзі дазваляюць сабе не вельмі граматныя рэчы… Вайцюшкевіч мае дастаткова прыстойную аўдыторыю. “Ляпісы” таксама гурт-“знак”: маніфест, лозунгі і антыглабалізм…Мне таксама трэба было б нейк замацавацца. У Беларусі мяне чамусьці адносяць да фрык-сцэны. Хоць гэта вельмі дзіўна. Я граю нармальную, жывую музыку, дзе няма нейкіх “выродлівасцяў”, няма такой каб “завельмі” працы ў вобразе. Наадварот, я стараюся рабіць антывобраз і вобраз разбураць, каб праз яго неяк дастукацца. Такая структурызацыя вельмі абмяжоўвае музыку.
ЕРБ: Калі вярнуцца ў мінулае і пачынаць свой шлях творцы спачатку, што б ты зрабіў перш за ўсё?
С.П: Я б многія рэчы пераглядзеў і паставіўся б да некаторых момантаў вельмі прагматычна. Менавіта ў сваім жыцці. Як высветлілася на прыкладзе іншых людзей — можна існаваць за конт музыкі, як, напрыклад, гурт “БезБілета” існуе. Вось Віталік Артыст стварае музыку, толькі якую музыку ён піша — вось у чым пытанне! Ён піша музыку, якая падабаецца людзям, то бок колькі там самога Віталіка — трэба запытацца ў яго… Мая аўдыторыя зараз — гэта 40 чалавек. Гэта праверана дакладна. Я нічога не магу з гэтым зрабіць, і я ніколі нічога з гэтым не зраблю. Кватэрнік — тое месца, куды гэтыя людзі прыходзяць. Іх можа быць больш, аднак гэта павінна быць нейкая выключная акцыя, кшталту той, якую я рабіў з гіпсам. Апынулася, што я зламаў руку, а высветлілася, што гэта быў піяр-ход… У “Графіці” быў аншлаг…
ЕРБ: А табе не падаецца, што кватэрнік — гэта дастаткова заезджаная і не зусім актуальная зараз форма музіцыравання? Ці не пара ад яе адысці?
С.П.: Трэба адыходзіць ад кватэрніка — дарэчы, вельмі слушная заўвага. Кватэрнік добры тады, калі ты робіш для 30-ці сваіх эксклюзіўных прыхільнікаў вельмі прыватнае мерапрыемства, і яны з табою маюць зносіны больш блізкія, чым на канцэртах. І кватэрнік у такім выглядзе, і плыты, якія я размалёўваю ўручную — момант эксклюзіўнасці, які павінен быць на фоне масавай прадукцыі альбо на фоне вялікіх выступаў. Я бачу сябе цалкам нармальна з аркестрам Фінберга. Я лічу, што было б вельмі прыгожа, калі б я “крычаў” так, як я “крычу”, і калі б гэта быў аркестр і была падзея, глабальная і моцная. Вось зараз я збіраюся паехаць на кватэрнік у Гомель. Я заказаў сабе вельмі цікавую папругу для гітары, рыхтую адмысловы альбом, які будзе запісвацца адразу на страшную аўдыё-касету. Гэта такі канцэптуальны крок. З кожнага свайго публічнага з’яўлення я спрабую зрабіць незабыўны сувенір, паколькі гэтыя з’яўленні адбываюцца нячаста. Такім чынам я апынаюся ў сітуацыі, калі грошы з’яўляюцца негалоўным…
ЕРБ: То бок ты не хочаш зарабляць музыкай?
С.П.: Вельмі хачу, аднак нічога не атрымоўваецца. Таму прыходзіцца папросту атрымліваць задавальненне, забаўляцца і рабіць чарговую незабыўную падзею… Я заўсёды быў сам сабе дырэктарам, і, вядома, не маю ніякага навыка самапрасоўвання. Ёсць такая праблема. Як усё адбываецца? Я ўвесь час езджу ва Ўкраіну і ў Расію. Там ёсць захапленне вельмі невялікай колькасці людзей. Але захапленне, добрыя артыкулы і г.д. Людзі набывалі квіткі, мы дамовіліся на безадсоткавы ганарар. Шчырая абсалютна кухня, якую я не збіраюся хаваць. Я лічу, што калі нейкія людзі прагнуць займацца нефармальнай творчасцю, прагнуць рабіць тое, што яны робяць, яны павінны быць падрыхтаваныя да таго, што наўрад ці гэтага хочуць людзі вакол іх.
СП: Ёсць філасофія, што людзі ствараюць музыку для людзей. Насамрэч людзі, калі ствараюць музыку для людзей — яны становяцца гэтымі людзьмі, яны перастаюць быць сабою, яны, па сутнасці, сябе прыбіраюць. То бок, чалавек, які піша музыку вельмі простую, павінен быць вельмі простым чалавекам. Тады ён не адчувае ніякіх маральных праблем. Я, магчыма, не выключаю, што я чалавек не вельмі складаны, яле я сапсаваны. Я маю думку, што самая вялікая павага да гледачоў — гэта не калі ты даеш тое, чаго глядач хоча, а калі ды даеш яму тое галоўнае, што лічыш неабходным сказаць. Напрыклад, ты прыйшоў да нейкай высновы ў музыцы і філасофіі, і ты яе паведамляеш, прычым без нейкіх зніжак, што глядач непадрыхтаваны. Я вяду тлумачальныя бяседы, я спрабую неяк эфектна падаць выступ, каб было максімальна камфортна. Я, вядома, не ствараю адмысловых нязручнасцяў, я ствараю адмысловыя выгоды дзеля таго, каб менавіта тое, што я хачу сказаць, пачуў глядач.
Я лічу, што гэта — сапраўдная павага да гледача, і гэта — сапраўдная музыка для гледача, а не тое, што лічыцца папулярнай музыкай для людзей. Зараз існуе адна праблема: ёсць псіхалагічны трук, калі артыст ідэнтыфікуецца з гледачом — то бок хоча стварыць той вобраз, з якім бы сябе ідэнтыфікаваў глядач. Такім чынам артыст спускаецца на ўзровень слухача. Я нічога не хачу сказаць пра агульны ўзровень слухача, аднак артыст ніколі не павінен імкнуцца да гэтага ўзроўню. Ён павінен заўсёды падымаць планку, каб глядач рос. Глядач заўсёды павінен расці… Там, “я ромашка, порвалась моя тельняшка” — гэтага не павінна быць, гэта дрэнна, гэтага нельга рабіць. Я дыктатар, бо лічу, што трэба ўсё даводзіць да кропкі ў эстэтычным плане… Я ніколі не буду мець поспеха. Нармальна. Я да гэтага падрыхтаваны…
ЕРБ: Твае рухі ў бок філасофіі сюррэалізма — гэта вынік добрага выхавання і адукацыі альбо інтуітыўна-інтымныя імкненні?
С.П.: У сюррэалізме ў прыватнасці ёсць некалькі асобаў, якія мяне натхняюць — гэта людзі-няўдачнікі з пункту гледжання сучаснай грамадскай філасофіі. Гэта Андрэй Платонаў, якога я вельмі люблю і які не быў пры жыцці надзвычай паспяховым чалавекам. Гэта мастак Філонаў. Цілоніўс Монк, джазавы музыка, гурт Pixies” — найвыдатны калектыў, які стварае абсалютна своеасаблівую музыку і атмасферу… Паэт Велімір Хлебнікаў і мастак Фрэнсіс Бэкан, самы камерцыйна паспяховы, канечне, з вышэй пералічаных… Калі казаць пра сюррэалізм як накірунак, дык мне падабаецца гэтая свабодная асацыятыўнасць і ў той жа час нейкая ўнутраная структура ў фантазіях, якія існуюць ў некаторых сюррэалістычных творах.
ЕРБ: Сяргей, ты — адзін з самых адукаваных беларускіх музыкаў… Ці не адчуваеш часам недахопу ў адукацыі? Можа маеш жаданне атрымаць яшчэ нейкую спецыяльнасць, каб быць яшчэ больш адукаваным?
С.П.: Улічваючы наш з Максімам Тамяньковым апошні праект, я адчуў недахоп адукацыі ў дакладных навуках. Тэарэтычную фізіку без тэарэтычнай базы спасцігнуць дастаткова складана. Насамрэч, з-за колькасці адукацый я маю праблему ў паслядоўнасці выканання задач. То бок я займаюся жывапісам, раблю выставу, аднак пры гэтым ужо невядома колькі часу не магу закончыць альбом — уласна, галоўную справу свайго жыцця, музычны твор, дзякуючы якому я лічуся музыкам усё яшчэ. Лічу, што мне патрэбная, канечне, большая аналітычнасць і большая дасканаласць у выкананні пастаўленых мэтаў.
ЕРБ: Ты — пацверджанне таго, што таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. Пра якія твае таленты мы не ведаем?
С.П.: Магчыма, талент актора. Ён ёсць. Мне рабілі кампліменты, і рэжысёры ў тым ліку… Але гэта талент не выяўлены, хоць ён мне, спадзяюся, дапамагае на сцэне…
ЕРБ: Ты працуеш музычным аглядальнікам у газеце “СБ”… Побач з табою працуе ўсім вядомы музычны крытык Алег Клімаў. Ці не пераходзіце вы адно аднаму дарогу?
С.П.: Не пераходзім: я рэцэнзую альбомы, а Клімаў займаецца апісаннем сітуацыі шоў-бізнеса ў цэлым як чалавек, які ведае яго знурты, чалавек дастаткова дасведчаны, чалавек вельмі дасціпны, дарэчы, чалавек, які з’еў сабаку ў музычнай журналістыцы. Так атрымалася, што запрасілі Алега Клімава як вельмі цікавага персанажа, і я вельмі рады, што мы працуем у адным выданні.
ЕРБ: Ці ўплывае твая аглядальніцкая дзейнасць на ўласную творчасць?
С.П.: Насамрэч гэта нічога не дае, хутчэй забірае ў творчасці. Пакуль сядзеш, пакуль напішаш — губляецца шмат часу. Апошнім часам прыходзіцца пісаць пра розныя альбомы. Як сказаў Міхалкоў, “я вам скажу, што я люблю — і вы зразумееце, што я ненавіджу”. Я меў аналагічную філасофію ў плане выбару аб’ектаў для агляду, для даследавання. Але зараз яна змянілася, і я зразумеў, што для больш поўнай карціны я павінен аглядаць усе актуальныя рэлізы і незалежна ад таго, падабаюцца яны мне ці не, павінен даваць ім адзнаку, і адзнаку не заўсёды добрую.
Што тычыцца ўплыву на маю творчасць, дык тое, што я знаходжуся ў рэчышчы сучаснай музыкі, пашырае мой светапогляд. Аднак, на жаль, нечага прынцыпова новага, нечага прынцыпова прарыўнага зноўку не чуваць. Чаму я ўвогуле пачаў займацца музыкай? Гэта быў пратэстны занятак, бо я не чуў таго, што мне карцела пачуць. Музыка, якая мне падабаецца і якой мне хочацца, вакол мяне чамусьці няма. Гэта сістэмная праблема і сістэмная недапрацоўка сучаснай музычнай культуры, таму што ў Beatles, напрыклад, быў шанец у 1966-м годзе заперціся і перастаць іграць канцэрты. Яны мелі фінансавую магчымасць не адыгрываць гэтыя канцэртныя туры, якія неверагодна стамляюць, а займацца творчасцю ў чыстым выглядзе, што і прынесла ўнікальны і непаўторны вынік, які паўплываў на ўсю навакольную музыку. Гэта музыка, якая была асэнсаваная… Можа ўсё, што я гавару, рэтраградна, аднак успрымаць такі гурт, напрыклад, як Muse, сур’ёзна я не магу ў гарманічным і канцэптуальным плане. Таму што гэта вельмі сумна. Гэта абсалютна прадказальная музыка, зразумела, куды яна ідзе, зразумела, куды яна прыйдзе...
ЕРБ: Перыядычна чытаю твой ЖЖ… Навошта артысту ЖЖ? Няўжо не хапае творчасці для самавыражэння?
С.П: ЖЖ — рэч у пэўнай ступені абавязковая, бо на сённяшні дзень ЖЖ — неабходны тэхналагічны інструмент артыста. Пытанне ў тым, што калі я пішу нешта сур’ёзнае, нейкія глыбокія для сябе рэчы, на іх, як правіла, мала хто рэагуе. Калі ж павесіць пытанне кшталту “калі вы пачалі сваё сэксуальнае жыццё?” — у цябе будзе 150 каментароў. Гэта зразумела… На жаль, агульнапсіхалагічныя трукі спрацоўваюць і тут таксама, і не заўсёды атрымоўваецца сур’ёзна паразмаўляць, хоць і хочацца…
“Хор мастакоў”

пра працу над абсурднымі акордамі
ЕРБ: А што ўсё ж такі зараз адбываецца ў тваёй музыцы?
С.П.: Я знаходжуся ў дастаткова складаным працэсе змянення канцэпцыі. Мая цяперашняя канцэпцыя будуецца не столькі на агрэсіўным панк-року: мне цікава, каб гурт граў жалезны нязменны каркас, і каб я ўстаўляў, як слівы ў пудынг, нейкія абсурдныя акорды. Зараз я працую над гэтым, і, адпаведна, адбываюцца змены ў маім разуменні свету.
“час станавіцца знакам…”
ЕРБ: Калі паспрабаваць прасачыць за тваім творчым шляхам, пачынаючы са “Сноў”, праз нігілістычны джаз і прыйшоўшы да сённяшняга Пукста, які перыяд ўласнай творчасці табе больш падабаецца?
С.П.: Часы змяніліся, неабходна вызначацца, станавіцца нейкім ЗНАКАМ. Я быў ЗНАКАМ, калі працаваў на вельмі няхітрым прыёме “голасна-ціха” і даволі спецыфічна крычаў, аднак гэта рабілася перадусім дзеля таго, каб няпростую музыку, якой я спрабую яе рабіць, прасунуць. А эпатаж — гэта сродак, дзякуючы якому мэта дасягаецца хутчэй за ўсё. Робіцца такое “ОП” — і чалавек знаходзіцца ў шокавым стане. Зараз тэхналагічна застаецца ўсё тое ж, але змяняецца сама ідэя і пасыл. Уся мая творчасць увесь час разломлівалася і ўяўляла сабою пагружэнне. Першы перыяд — рамантычны, светлы, юнацкі, другі — перыяд нігілістычнага джаза, калі ламаліся нейкія стандарты кшталту “Yesterday”. Потым з’явілася больш-менш мая музыка, якая, я спадзяюся, убачыць свет летам на альбоме “Pukstband”. Па шчырасці, самае спелае на сёння з таго, што адбылося ў творчасці, — гэта мой гурт…
пра свае недахопы
С.П: І яшчэ скажу, што я, канечне, недазволена павольны. Людзі пішуць. Той жа Вайцюшкевіч у год каўбасіць па альбому. Аднак рэч у тым, што мой творчы метад нязручны, паводле яго шмат чаго павінна супасць. Я не магу ні чым ахвяраваць. Напрыклад, калі схалтурыш у вершах, будзеш адчуваць сябе вельмі дрэнна...
пра знакі
ЕРБ: Ты сказаў, што надыйшоў час станавіцца “знакам” у музыцы. Хто яны — “знакі” ў беларускай музыцы? Тыя ж “морсы” — “знак”?
С.П.: Так, “J-Moрс” — “знак”. Калі гэты гурт пазіцыянаваў сябе псеўда-нефармальнай камандай, я вельмі супярэчліва ставіўся да яго. Калі ж яны зрабіліся паўнавартасным поп-калектывам — усё стала на свае месцы. Гэта добры FM-гурт, адзіная праблема якога — досыць прыблізныя тэксты, што мяне вельмі засмучае…. “Потускневший графит”, напрыклад… То бок людзі дазваляюць сабе не вельмі граматныя рэчы… Вайцюшкевіч мае дастаткова прыстойную аўдыторыю. “Ляпісы” таксама гурт-“знак”: маніфест, лозунгі і антыглабалізм…Мне таксама трэба было б нейк замацавацца. У Беларусі мяне чамусьці адносяць да фрык-сцэны. Хоць гэта вельмі дзіўна. Я граю нармальную, жывую музыку, дзе няма нейкіх “выродлівасцяў”, няма такой каб “завельмі” працы ў вобразе. Наадварот, я стараюся рабіць антывобраз і вобраз разбураць, каб праз яго неяк дастукацца. Такая структурызацыя вельмі абмяжоўвае музыку.
ад кватэрніка да Фінберга
ЕРБ: Калі вярнуцца ў мінулае і пачынаць свой шлях творцы спачатку, што б ты зрабіў перш за ўсё?
С.П: Я б многія рэчы пераглядзеў і паставіўся б да некаторых момантаў вельмі прагматычна. Менавіта ў сваім жыцці. Як высветлілася на прыкладзе іншых людзей — можна існаваць за конт музыкі, як, напрыклад, гурт “БезБілета” існуе. Вось Віталік Артыст стварае музыку, толькі якую музыку ён піша — вось у чым пытанне! Ён піша музыку, якая падабаецца людзям, то бок колькі там самога Віталіка — трэба запытацца ў яго… Мая аўдыторыя зараз — гэта 40 чалавек. Гэта праверана дакладна. Я нічога не магу з гэтым зрабіць, і я ніколі нічога з гэтым не зраблю. Кватэрнік — тое месца, куды гэтыя людзі прыходзяць. Іх можа быць больш, аднак гэта павінна быць нейкая выключная акцыя, кшталту той, якую я рабіў з гіпсам. Апынулася, што я зламаў руку, а высветлілася, што гэта быў піяр-ход… У “Графіці” быў аншлаг…
ЕРБ: А табе не падаецца, што кватэрнік — гэта дастаткова заезджаная і не зусім актуальная зараз форма музіцыравання? Ці не пара ад яе адысці?
С.П.: Трэба адыходзіць ад кватэрніка — дарэчы, вельмі слушная заўвага. Кватэрнік добры тады, калі ты робіш для 30-ці сваіх эксклюзіўных прыхільнікаў вельмі прыватнае мерапрыемства, і яны з табою маюць зносіны больш блізкія, чым на канцэртах. І кватэрнік у такім выглядзе, і плыты, якія я размалёўваю ўручную — момант эксклюзіўнасці, які павінен быць на фоне масавай прадукцыі альбо на фоне вялікіх выступаў. Я бачу сябе цалкам нармальна з аркестрам Фінберга. Я лічу, што было б вельмі прыгожа, калі б я “крычаў” так, як я “крычу”, і калі б гэта быў аркестр і была падзея, глабальная і моцная. Вось зараз я збіраюся паехаць на кватэрнік у Гомель. Я заказаў сабе вельмі цікавую папругу для гітары, рыхтую адмысловы альбом, які будзе запісвацца адразу на страшную аўдыё-касету. Гэта такі канцэптуальны крок. З кожнага свайго публічнага з’яўлення я спрабую зрабіць незабыўны сувенір, паколькі гэтыя з’яўленні адбываюцца нячаста. Такім чынам я апынаюся ў сітуацыі, калі грошы з’яўляюцца негалоўным…
пра тое, чым музыка хоча займацца, і пра ягоныя ганарары
ЕРБ: То бок ты не хочаш зарабляць музыкай?
С.П.: Вельмі хачу, аднак нічога не атрымоўваецца. Таму прыходзіцца папросту атрымліваць задавальненне, забаўляцца і рабіць чарговую незабыўную падзею… Я заўсёды быў сам сабе дырэктарам, і, вядома, не маю ніякага навыка самапрасоўвання. Ёсць такая праблема. Як усё адбываецца? Я ўвесь час езджу ва Ўкраіну і ў Расію. Там ёсць захапленне вельмі невялікай колькасці людзей. Але захапленне, добрыя артыкулы і г.д. Людзі набывалі квіткі, мы дамовіліся на безадсоткавы ганарар. Шчырая абсалютна кухня, якую я не збіраюся хаваць. Я лічу, што калі нейкія людзі прагнуць займацца нефармальнай творчасцю, прагнуць рабіць тое, што яны робяць, яны павінны быць падрыхтаваныя да таго, што наўрад ці гэтага хочуць людзі вакол іх.
“…Глядач заўсёды павінен расці…”
СП: Ёсць філасофія, што людзі ствараюць музыку для людзей. Насамрэч людзі, калі ствараюць музыку для людзей — яны становяцца гэтымі людзьмі, яны перастаюць быць сабою, яны, па сутнасці, сябе прыбіраюць. То бок, чалавек, які піша музыку вельмі простую, павінен быць вельмі простым чалавекам. Тады ён не адчувае ніякіх маральных праблем. Я, магчыма, не выключаю, што я чалавек не вельмі складаны, яле я сапсаваны. Я маю думку, што самая вялікая павага да гледачоў — гэта не калі ты даеш тое, чаго глядач хоча, а калі ды даеш яму тое галоўнае, што лічыш неабходным сказаць. Напрыклад, ты прыйшоў да нейкай высновы ў музыцы і філасофіі, і ты яе паведамляеш, прычым без нейкіх зніжак, што глядач непадрыхтаваны. Я вяду тлумачальныя бяседы, я спрабую неяк эфектна падаць выступ, каб было максімальна камфортна. Я, вядома, не ствараю адмысловых нязручнасцяў, я ствараю адмысловыя выгоды дзеля таго, каб менавіта тое, што я хачу сказаць, пачуў глядач.
Я лічу, што гэта — сапраўдная павага да гледача, і гэта — сапраўдная музыка для гледача, а не тое, што лічыцца папулярнай музыкай для людзей. Зараз існуе адна праблема: ёсць псіхалагічны трук, калі артыст ідэнтыфікуецца з гледачом — то бок хоча стварыць той вобраз, з якім бы сябе ідэнтыфікаваў глядач. Такім чынам артыст спускаецца на ўзровень слухача. Я нічога не хачу сказаць пра агульны ўзровень слухача, аднак артыст ніколі не павінен імкнуцца да гэтага ўзроўню. Ён павінен заўсёды падымаць планку, каб глядач рос. Глядач заўсёды павінен расці… Там, “я ромашка, порвалась моя тельняшка” — гэтага не павінна быць, гэта дрэнна, гэтага нельга рабіць. Я дыктатар, бо лічу, што трэба ўсё даводзіць да кропкі ў эстэтычным плане… Я ніколі не буду мець поспеха. Нармальна. Я да гэтага падрыхтаваны…
што добрага ў сюррэалізме
ЕРБ: Твае рухі ў бок філасофіі сюррэалізма — гэта вынік добрага выхавання і адукацыі альбо інтуітыўна-інтымныя імкненні?
С.П.: У сюррэалізме ў прыватнасці ёсць некалькі асобаў, якія мяне натхняюць — гэта людзі-няўдачнікі з пункту гледжання сучаснай грамадскай філасофіі. Гэта Андрэй Платонаў, якога я вельмі люблю і які не быў пры жыцці надзвычай паспяховым чалавекам. Гэта мастак Філонаў. Цілоніўс Монк, джазавы музыка, гурт Pixies” — найвыдатны калектыў, які стварае абсалютна своеасаблівую музыку і атмасферу… Паэт Велімір Хлебнікаў і мастак Фрэнсіс Бэкан, самы камерцыйна паспяховы, канечне, з вышэй пералічаных… Калі казаць пра сюррэалізм як накірунак, дык мне падабаецца гэтая свабодная асацыятыўнасць і ў той жа час нейкая ўнутраная структура ў фантазіях, якія існуюць ў некаторых сюррэалістычных творах.
пра адукацыю і хібы
ЕРБ: Сяргей, ты — адзін з самых адукаваных беларускіх музыкаў… Ці не адчуваеш часам недахопу ў адукацыі? Можа маеш жаданне атрымаць яшчэ нейкую спецыяльнасць, каб быць яшчэ больш адукаваным?
С.П.: Улічваючы наш з Максімам Тамяньковым апошні праект, я адчуў недахоп адукацыі ў дакладных навуках. Тэарэтычную фізіку без тэарэтычнай базы спасцігнуць дастаткова складана. Насамрэч, з-за колькасці адукацый я маю праблему ў паслядоўнасці выканання задач. То бок я займаюся жывапісам, раблю выставу, аднак пры гэтым ужо невядома колькі часу не магу закончыць альбом — уласна, галоўную справу свайго жыцця, музычны твор, дзякуючы якому я лічуся музыкам усё яшчэ. Лічу, што мне патрэбная, канечне, большая аналітычнасць і большая дасканаласць у выкананні пастаўленых мэтаў.
ЕРБ: Ты — пацверджанне таго, што таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. Пра якія твае таленты мы не ведаем?
С.П.: Магчыма, талент актора. Ён ёсць. Мне рабілі кампліменты, і рэжысёры ў тым ліку… Але гэта талент не выяўлены, хоць ён мне, спадзяюся, дапамагае на сцэне…
пра Клімава і аглядальніцтва
ЕРБ: Ты працуеш музычным аглядальнікам у газеце “СБ”… Побач з табою працуе ўсім вядомы музычны крытык Алег Клімаў. Ці не пераходзіце вы адно аднаму дарогу?
С.П.: Не пераходзім: я рэцэнзую альбомы, а Клімаў займаецца апісаннем сітуацыі шоў-бізнеса ў цэлым як чалавек, які ведае яго знурты, чалавек дастаткова дасведчаны, чалавек вельмі дасціпны, дарэчы, чалавек, які з’еў сабаку ў музычнай журналістыцы. Так атрымалася, што запрасілі Алега Клімава як вельмі цікавага персанажа, і я вельмі рады, што мы працуем у адным выданні.
ЕРБ: Ці ўплывае твая аглядальніцкая дзейнасць на ўласную творчасць?
С.П.: Насамрэч гэта нічога не дае, хутчэй забірае ў творчасці. Пакуль сядзеш, пакуль напішаш — губляецца шмат часу. Апошнім часам прыходзіцца пісаць пра розныя альбомы. Як сказаў Міхалкоў, “я вам скажу, што я люблю — і вы зразумееце, што я ненавіджу”. Я меў аналагічную філасофію ў плане выбару аб’ектаў для агляду, для даследавання. Але зараз яна змянілася, і я зразумеў, што для больш поўнай карціны я павінен аглядаць усе актуальныя рэлізы і незалежна ад таго, падабаюцца яны мне ці не, павінен даваць ім адзнаку, і адзнаку не заўсёды добрую.
Што тычыцца ўплыву на маю творчасць, дык тое, што я знаходжуся ў рэчышчы сучаснай музыкі, пашырае мой светапогляд. Аднак, на жаль, нечага прынцыпова новага, нечага прынцыпова прарыўнага зноўку не чуваць. Чаму я ўвогуле пачаў займацца музыкай? Гэта быў пратэстны занятак, бо я не чуў таго, што мне карцела пачуць. Музыка, якая мне падабаецца і якой мне хочацца, вакол мяне чамусьці няма. Гэта сістэмная праблема і сістэмная недапрацоўка сучаснай музычнай культуры, таму што ў Beatles, напрыклад, быў шанец у 1966-м годзе заперціся і перастаць іграць канцэрты. Яны мелі фінансавую магчымасць не адыгрываць гэтыя канцэртныя туры, якія неверагодна стамляюць, а займацца творчасцю ў чыстым выглядзе, што і прынесла ўнікальны і непаўторны вынік, які паўплываў на ўсю навакольную музыку. Гэта музыка, якая была асэнсаваная… Можа ўсё, што я гавару, рэтраградна, аднак успрымаць такі гурт, напрыклад, як Muse, сур’ёзна я не магу ў гарманічным і канцэптуальным плане. Таму што гэта вельмі сумна. Гэта абсалютна прадказальная музыка, зразумела, куды яна ідзе, зразумела, куды яна прыйдзе...
і пра ЖЖ на развітанне