Сяргея Дылеўскага асудзілі на 10 сутак
Суд Заводскага раёна асудзіў лідара страйкоўцаў Мінскага трактарнага завода Сяргея Дылеўскага на 10 сутак арышту. Яго прызналі вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.
Дылеўскі — сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады пры Святлане Ціханоўскай. Яго разам з іншым чальцом рады Вольгай Кавальковай амапаўцы затрымалі 24 жніўня каля прахадной МТЗ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.