Сярод затрыманых на Маршы 25 кастрычніка — унук Аляксандра Казуліна

Уладзіслаў Казулін / фота Instagram
Уладзіслаў Казулін / фота Instagram

На Маршы 25 кастрычніка быў затрыманы ўнук Аляксандра Казуліна, кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2006 года. Уладзіславу Казуліну 18 гадоў, ён вучыцца на другім курсе факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ.  

"Патэлефанаваў сябар Уладзіслава ўчора, іх разам затрымалі. Аднаго адпусцілі, а ўнука — не. Сёння чакаем суда",расказаў Аляксандр Казулін у інтэрв'ю "Нашай Ніве".

Казулін-старэйшы прызнаўся, што таксама ўдзельнічае ў нядзельных маршах і адчувае добрыя эмоцыі ад таго, што адбываецца.

"А што тычыцца гранат, спецтэхнікі, АМАПу, то мы ўсё гэта прайшлі яшчэ ў 2006-м. Тады 25 сакавіка было прыкладна тое самае", — сказаў ён.

19 сакавіка 2006 года ў Беларусі адбыліся чарговыя прэзідэнцкія выбары. 25 сакавіка пасля разгону намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы Казулін-старэйшы павёў частку ўдзельнікаў пратэстнай акцыі да СІЗА на вуліцы Акрэсціна.  Дайсці да Акрэсціна пратэстоўцам не далі, сілавікі разагналі калону з ужываннем светлашумавых гранат, гумовых куль і слезацечнага газу. Казулін быў затрыманы і асуджаны на 5,5 гадоў пазбаўлення свабоды "за злоснае хуліганства і арганізацыю масавых беспарадкаў". Быў памілаваны ў жніўні 2008 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі