Symbal.by святкуе пяцігоддзе — час збірацца ў “Пясочніцы”
23 жніўня крама Symbal.by адсвяткуе сваё пяцігоддзе. З гэтай нагоды юбіляр ладзіць у сталічнай “Пясочніцы” адмысловы SYMBAL.BY FEST. Ужо вядома, што ў віншаванні возмуць удзел гурты B:N:, Naviband, Akute. Але музычнай часткай святкаванне не абмяжуецца.
Чым можа пахваліцца Symbal.by па выніку пяці гадоў працы? Ці змірыліся ўлады з існаваннем у цэнтры сталіцы крамы з нацыянальнай сімволікай? “БНР-100”, “Наш дзень”, SYMBAL.BY FEST: што далей – удзел у парламенцкіх выбарах?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Symbal.by Павел Белавус.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!