Сын Героя Беларусі збіў у Нясвіжскім раёне 19-гадовую дзяўчыну
Сёння ў вёсцы Турэц Карэліцкага раёна пахавалі 19-гадовую студэнтку Нясвіжскага каледжу. Дзяўчына вучылася на 4-м курсе. Яе ў вёсцы Сноў збіў на аўтамабілі сын ужо памёрлага Героя Беларусі, колішняга кіраўніка аграфірмы “Сноў” Міхаіла Карчміта. Удар машыны быў такі моцны, што з ног ахвяры зляцеў абутак. У рэанімацыі дзяўчына памерла ад цяжкіх траўмаў. Мужчыну ўзялі пад арышт.