Сын жанчыны з крана: Маці ў бальніцы, яна ў дрэнным стане

Сын жанчыны з крана: Маці ў бальніцы, яна ў дрэнным стане

Раніцай 31 студзеня на адзін з вежавых кранаў будаўнічай пляцоўкі "Алімпік Парка" ў Мінску залезла жанчына. Як высветлілася пазней, гэта была пенсіянерка Галіна Ігнатовіч. Такім чынам яна выказвала пратэст супраць прызначанага на гэты дзень высялення сваёй сям'і з дома, які павінен пайсці пад знос.

У інтэрв'ю Еўрарадыё Галіна Ігнатовіч паведаміла, што яе сям'я не можа паразумецца з забудоўшчыкам, а сама яна замест прапанаванага жылля ў іншым месцы Мінска хоча атрымаць грашовую кампенсацыю і з'ехаць са сталіцы.

Агулам на вежавым кране Галіна Ігнатовіч правяла каля чатырох гадзін, пасля чаго пенсіянерку спусцілі адтуль ратавальнікі. Як даведалася Еўрарадыё, яна знаходзіцца ў бальніцы хуткай дапамогі. "Мама цяпер у бальніцы хуткай дапамогі, яе адвезлі туды. У яе вельмі дрэнны стан, пераахалоджванне", — расказаў Еўрарадыё сын Галіны Ігнатовіч Аляксей.

Сын жанчыны з крана: Маці ў бальніцы, яна ў дрэнным стане

Інтэрв'ю з пенсіянеркай, якая залезла на вежавы кран

Так, яны прапаноўваюць толькі кватэры. А я асабіста першапачаткова прасіла менавіта грашовую кампенсацыю. Яны мяне падманулі, сказалі, што маюць права толькі на адзін від кампенсацыі: альбо кватэры, альбо грошы.

Сёння ж раніцай яе муж і іншы сын былі ў Мінгарвыканкаме. Чыноўнікі паабяцалі Ігнатовічам адкласці высяленне да 6 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі