Сёлета чысты прыбытак беларускіх прадпрыемстваў знізіўся на траціну
У студзені-чэрвені ён склаў 26,78 трыльёнаў рублёў.
У параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года чысты прыбытак прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі знізіўся на 36,2%. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі за паўгоддзе склала 9,2% (летась — 13,8%).
Як інфармуе "Интерфакс-Запад", у студзені-чэрвені 2013-га стратнымі былі 734 арганізацыі, альбо 8,8% ад агульнай іх колькасці (у 2012-м — 500 арганізацый альбо 6%). Іх чыстыя страты выраслі ўдвая ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.