Сёлета на елкавых кірмашах будуць прадаваць і хваінкі

Упершыню асобныя лясгасы Брэсцкай вобласці, акрамя елак, будуць прадаваць на ёлачных кірмашах хваінкі. "Рашэнне аб продажы сасёнак на такіх кірмашах прынятае з улікам пажаданняў людзей,  рэгіёна, — паведаміла БелаПАН намесніца дырэктара абласнога лесагаспадарчага аб'яднання Аксана Шамякава. — Колькасць хвоек на продаж не вызначалі. Складана прагназаваць, наколькі яны будуць запатрабаваныя".  Паводле спн. Шамякавай, да Новага года лясгасы рэгіёна гатовыя прадаць 47 тыс. елак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі