Сёлета ў Арктыцы зафіксаваныя самыя высокія тэмпературы за апошнія 115 гадоў
З кастрычніка 2014 года па верасень 2015 тэмпература паветра ў Арктыцы была на 1,3 градусы вышэйшай за сярэдняе значэнне. Такім чынам пацяпленне ў гэтым рэгіёне адбываецца ў два разы хутчэй, чым па ўсёй Зямлі, паведамляе Нацыянальнае ўпраўленне акіянічных і атмасферных даследаванняў ЗША.
У выніку пацяплення адбываецца раставанне ледавікоў, з-за чаго пасяленні маржоў і некаторыя відаў рыб перасоўваюцца на поўнач. Акрамя таго, паводле прагнозаў навукоўцаў, амаль 200 відаў птушак і жывёлаў у рэгіёне, хутчэй за ўсё, загінуць з-за кліматычных змяненняў, выкліканых глабальным пацяпленнем.
Пад асаблівым ударам могуць знаходзіцца папуляцыі норкі, андатры, белалобага гусака і амерыканскай тундравай лебедзі.
Спецыялісты Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук, размешчанага ў Цюмені, наадварот прадказалі пачатак халоднага цыклу на планеце, які працягнецца 60 гадоў. Гэта працэс мусіць пачацца гэтай зімой, якая абяцае быць суворай, паведамляе rosbalt.ru.
Фота: kiniska.com