Сёлета ў Мінску плануецца заварыць больш за 1000 смеццеправодаў
Сёлета ў Мінску плануецца заварыць больш за 1000 смеццеправодаў у 430 шматпавярховых жылых дамах. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміла намесніца гендырэктара дзяржаўнага аб'яднання "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Галіна Гілевіч.
Таксама ў мінскіх дварах плануецца ўладкаваць 130 кантэйнерных пляцовак. Усе гэтыя мерапрыемствы рэалізуюцца ў адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе".
Пытанне пра заварванне смеццеправода камунальнікі абмяркоўваюць на планавых сходах з жыхарамі або падчас пакватэрнага апытання. Зрэшты, прапанаваць такую меру могуць і самі жыхары. Для станоўчага рашэння неабходная згода больш як 50% уласнікаў і наймальнікаў жылля. Таксама работнікі жыллёвых службаў мусяць абследаваць прыдамавую тэрыторыю, каб высветліць, ці можна там уладкаваць кантэйнерныя пляцоўкі.