Сёлета ў Расіі затрымалі кантрабандных цыгарэт утрая больш, чым летась

Сёлета ў Расіі затрымалі кантрабандных цыгарэт утрая больш, чым летась

У Расіі заявілі, што сёлета затрымалі кантрабандных цыгарэт утрая больш, чым летась, — каля 14,5 млн пачкаў. Раней паведамлялася, што амаль палова іх прывозіцца з Беларусі. Цяпер жа Федэральная мытная служба РФ не кажа пра гэта. Згадваюцца толькі трасы з Беларусі ў Расію, якія выбарачна кантралююць мабільныя групы мытнікаў. На адной фуры з нелегальнымі цыгарэтамі кантрабандысты зарабляць да паўмільёна долараў, паведамляе ТАСС.

У Федэральнай мытнай службе Расіі мяркуюць, што рэзкае павелічэнне колькасці затрыманай кантрабанды звязана з больш дасканалым кантролем за таварамі, якія ўвозяцца ў РФ. Тыя ж мабільныя групы ўжо добра ведаюць, як абсталёўваюцца схованкі: у дошках, шкловаце, дзвярах, панэлях і г. д.

Яшчэ 26 млн пачкаў цыгарэт знаходзяцца на праверцы ці пераліку. Частка з іх можа папоўніць статыстыку выяўленай кантрабанды за 2021 год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі