Сёння адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі
Гэтая дата была заснаваная з ініцыятывы Беларусі.
Такое рашэнне замацаванае ў рэзалюцыі 68-й сесіі Генасамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у лістападзе мінулага года. Дакумент падтрымала больш за 50 дзяржаў.
Дарэчы, на міжнародных пляцоўках ужо праведзеныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму дню. У іх узялі ўдзел генеральны сакратар і вярхоўны камісар ААН па правах чалавека. Шэраг важных сустрэч запланаваны і ў Мінску, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".
Фота — Fotolia