Сёння адзначаецца Сусветны дзень свабоды прэсы
Штогод ён прыпадае на 3 траўня.
Сусветны дзень свабоды прэсы адзначаецца з 1992 года з ініцыятывы прадстаўнікоў незалежнага друку краін Афрыкі пры падтрымцы ЮНЭСКА.
У 1991 годзе акурат 3 траўня ў сталіцы Намібіі Віндхуку журналісты Афрыкі прынялі так званую "Віндхукскую дэкларацыю". У дакуменце быў заклік да ўрадаў дзяржаў свету забяспечваць свабоду прэсы і яе дэмакратычны характар. У дэкларацыі падкрэслівалася, што найважнейшым складнікам любога дэмакратычнага грамадства з`яўляецца свабодная, плюралістычная і незалежная прэса.
Фота — uralinform.ru