Сёння адзначаюць Сусветны дзень ААН

24 кастрычніка сусветная супольнасць адзначае Дзень Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. ААН ёсць унікальнай міжнароднай арганізацыяй. Яна была заснаваная пасля Другой сусветнай вайны прадстаўнікамі 51 краіны, якія былі прыхільнікамі курса на падтрыманне міру і бяспекі ва ўсім свеце, развіццё сяброўскіх адносінаў паміж краінамі і аказанне падтрымкі сацыяльнаму прагрэсу, паляпшэнне ўмоваў жыцця і становішча ў сферы правоў чалавека. 65 год таму, 24 кастрычніка 1945 года быў ратыфікаваны статут гэтай арганізацыі. Гісторыя знешнепалітычнай дзейнасці Беларусі непарыўна звязаная з ААН. БССР стаяла ля вытокаў яе стварэння. 27 красавіка 1945 года заснаваўчая канферэнцыя ў Сан-Францыска прыняла рашэнне пра ўключэнне БССР у лік першапачатковых чальцоў новай арганізацыі. Гэта было прызнаннем неацэннага ўнёску беларускага народа ў перамогу над фашызмам і шанаваннем памяці мільёнаў беларусаў, якія загінулі дзеля свабоды не толькі сваёй нацыі, але і шматлікіх народаў Еўропы, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі