Сёння беларусы святкуюць Дзень Волі

Сёння беларусы святкуюць Дзень Волі

25 сакавіка беларусы адзначаюць свята — Дзень Волі.

У гэты дзень 103 гады таму, у 1918 годзе, была прынятая Трэцяя Устаўная грамата БНР, якая абвяшчала незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. 

25 Сакавіка шырока адзначалі па-за камуністычнай сістэмай — у Заходняй Беларусі, а таксама ў эміграцыі. У БССР яго святкавалі таемна. Пералом адбыўся на мяжы 1980-1990-х: свята ў Беларусі сталі адзначаць хоць і не афіцыйна, але дастаткова шырока і галосна. Найбольш значнае святкаванне адбылося ў Мінску на 75-я ўгодкі БНР — у 1993 годзе. Тады ў святочнай цырымоніі ў Мінску прынялі ўдзел старшыня Рады БНР Язэп Сажыч і старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

100-годдзе незалежнасці БНР у 2018-м таксама было адзначана вялікім мітынгам і канцэртам каля Опернага тэатра.

Еўрарадыё віншуе ўсіх з Днём Волі! Жыве Беларусь!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі