Сёння — Дзень беларускай навукі

У апошнюю нядзелю студзеня ў Беларусі адзначаюць Дзень беларускай навукі. Сістэма развіцця навукі ў краіне фактычна адсутнічае. За апошні час да рэформаў у навуковай сферы падыходзілі неаднаразова, але без асаблівага поспеху. Ідэі стварэння з боку навукі гэтак званай паралельнай эканомікі паўставалі таксама неаднаразова. Праблема палягае ў тым, што ўмовы для ўзнікнення і эфектыўнага развіцця невялікіх інавацыйных прадпрыемстваў сёння не самыя спрыяльныя. А на буйных прадпрыемствах не заўсёды ёсць сродкі на ўкараненне новых распрацовак.

У выніку штогод у краіне абнаўляецца не болей за 2-3% сельскагаспадарчай і прамысловай прадукцыі, а для таго, каб яна была канкурэнтаздольнай, сёння трэба абнаўляць не меней за 15%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі