Затрымалі школьніка, які паведаміў пра "бомбу" ў мінскай гімназіі (фота)
У панядзелак эвакуявалі каля 1000 вучняў і настаўнікаў гімназіі № 30, што месціцца па вуліцы Куйбышава.
Падлетак патэлефанаваў і паведаміў, што гімназія замініраваная. Усіх вучняў вывелі з будынка на стадыён, было выстаўленае ачапленне з супрацоўнікаў МНС.
Каля 13.45 сапёры выйшлі з будынка, пасля чаго ачапленне знялі. Міны, на шчасце, не было, паведамляе "Наша ніва".
Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, аператыўна ўдалося высветліць асобу зламысніка. Ім аказаўся 15-гадовы школьнік, вучань іншай навучальнай установы. Яго затрымалі і завезлі ў Савецкае РУУС для разбіральніцтва.
Паведамляецца, што два гады таму падлетак ужо ўчыніў падобны ж "подзвіг".
Фота — nn.by