Сёння Лукашэнка і Парашэнка размаўлялі па тэлефоне
Падрабязнасці размовы невядомыя.
Кіраўнікі Беларусі і Украіны 27 студзеня правялі тэлефонную размову. Аляксандр Лукашэнка і Пятро Парашэнка абмяркоўвалі "пытанні, якія ўяўляюць ўзаемны інтарэс", паведамляе БЕЛТА.
Хто каму патэлефанаваў, а таксама падрабязнасці размовы застаюцца невядомыя.
Адзначым, што на сайце Пятра Парашэнкі, у ягоным твітары няма інфармацыі пра тэлефонную размову з Аляксандрам Лукашэнкам.
Нагадаем, на Данбасе апошнім часам значна ўскладнілася сітуацыя, працягваюцца баі паміж украінскімі сілавікамі і прарасійскімі баевікамі. Пасля абстрэлу апошнімі ўкраінскага Марыупаля загінулі 30 мірных жыхароў, каля сотні былі параненыя. Як чакаецца, пасля гэтай трагедыі санкцыі супраць Расіі з боку Захаду будуць узмоцненыя.