Сёння Лукашэнка наведае Мінскі аўтамабільны завод
У чацвер, 7 красавіка, Аляксандр Лукашэнка наведае Мінскі аўтамабільны завод. Кіраўніка дзяржавы праінфармуюць пра вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства, пра перспектывы яго развіцця (гаворка пойдзе пра пашырэнне наменклатуры прадукцыі). Таксама Лукашэнка наведае выставу найноўшых узораў тэхнікі, якую вырабляюць на прадпрыемствах машынабудавання, паведамляе БЕЛТА.
Адзначым, што ААТ "Мінскі аўтамабільны завод" з'яўляецца ўпраўляючай кампаніяй холдынга "БелаўтаМАЗ".
Фота: ria.ru