Сёння на хакейным чэмпіянаце свету беларусы згуляюць з амерыканцамі

7 траўня зборная Беларусі сустрэнецца на хакейным чэмпіянаце свету з камандай ЗША. Матч пачнецца ў Астраве ў 17.15 паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 1".

Адзначым, што зборная ЗША лідар нашай групы, у яе 9 ачкоў, столькі ж ачкоў у расіян, але яны згулялі на адзін матч больш, па 7 ачкоў у зборных Беларусі і Славакіі. Праўда, у нашай каманды адна гульня ў запасе. Учора славакі сенсацыйна прайгралі аўтсайдэру — Нарвегіі — 2:3 (на здымку знізу).

Фота: HHOF-IIHF, Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі