Сёння "Океан Ельзи" выпускае альбом "Dolce Vita"

Рэліз доўгачаканай пласцінкі адбудзецца 10 сакавіка.  Па словах лідэра "Океана Ельзи" Святаслава Вакарчука, назву альбому дала песня "Dolce Vita", якая з'яўляецца вельмі паказальнай:

"У ёй ідзе гаворка пра сапраўдныя і несапраўдныя, штучна-прыдуманыя каштоўнасці. У сутнасці, гэта наш пункт гледжання на тое, у чым сапраўдная dolce vita жыцця, і чым яе можна падмяніць. Мы не спрабавалі даць пэўнае азначэнне, што ж гэта такое. Кожны сам выбірае сваю, уласную дольчэ віту: хтосьці шукае гэта ў сабе, сваіх адносінах у сям'і, з сябрамі, сваім асяроддзі, а хтосьці - у вонкавым, паказальным, шаблонным", - лічыць Вакарчук.

"Океан Ельзи" сцвярджаюць, што ў працы над новай пласцінкай яны цалкам адмовіліся ад традыцыйнага для апошніх альбомаў прыцягнення вялікай колькасці розных дадатковых музычных інструментаў. Музыкі вярнуліся да таго гучання, якое было на альбоме "Янанебібув", то бок, гэта галоўным чынам чатыры інструментальныя праяўленні і адно вакальнае.

Па словах Святаслава Вакарчука, у гэтым альбоме гурт менш усяго жадаў дзівіць: "Мы хочам даць нашым слухачам той "Океан Ельзи", які яны клюбяць - шчыры і сапраўдны", - сказаў музыка.

Нагадаем, што першым сінглам новага альбому стала песня "Я так хочу".

У падтрымку альбома пройдзе вялікі канцэртны "Dolce Vita тур", які ахопіць больш за 70 гарадоў ва Ўкраіне, Расіі, Еўропе і Паўночнай Амерыцы. У Беларусі запланавана правядзенне шасці канцэртаў:

11.05 Бабруйск
12.05 Мінск
15.05 Баранавічы
16.05 Гродна
18.05 Гомель
19.05 Брэст

Трэк-ліст альбому ад рукі Святаслава Вакарчука:



Фота: okeanelzy.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі