Сёння прэзентуюць праект забудовы Кастрычніцкай вуліцы Мінска

Праект забудовы Кастрычніцкай вуліцы Мінска прэзентуюць сёння, 20 траўня. Яго ўжо вывесілі ў фае 7-га інтэрната БДУ, а прэзентацыя пачнецца ў 17.00. Калі праект прымуць, з вуліцы Кастрычніцкай прыбяруць вытворчыя будынкі Дражджавога камбіната і былога металаапрацоўчага завода.

Таксама праект прадугледжвае вынас трамвайных рэек з Кастрычніцкай вуліцы на вуліцу Леніна. Забудоўшчыкі прапануюць пашырыць інтэрнаты БДУ і перарабіць будынкі былога гарбарнага завода пад творчыя майстэрні і музей. Канцэртную залу “Мінск” чапаць не збіраюцца, а частку Кастрычніцкай вуліцы прапануюць зрабіць пешаходнай.

Паводле праекта, на Кастрычніцкай мусіць з’явіцца шматузроўневая паркоўка, гандлёва-забаўляльныя, асветніцкія і выставачныя цэнтры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі