Сёння пройдзе суд над экс-кандыдатам у прэзідэнты Уладзімірам Някляевым
Паседжанне пачнецца а 10-й гадзіне ў судзе Ленінскага раёна Мінска.
Позву на суд палітык атрымаў каля 10 дзён таму — 16 ліпеня.
У каментары Еўрарадыё Някляеў адзначыў, што адмыслова да судовага працэсу рыхтавацца не плануе. На яго думку, вынік вызначаны загадзя.
Нагадаем, у траўні 2011 года Някляева асудзілі за падзеі на Плошчы пасля прэзідэнцкіх выбараў на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады. На мінулым тыдні суд вызваліў Ірыну Халіп якая мела такое ж пакаранне.