Сёння ў Беларусь пачынаюць прыбываць расійскія вайскоўцы
23 ліпеня ў Беларусь пачынаюць прыбываць расійскія вайскоўцы. Гэта адбываецца ў рамках планавай падрыхтоўкі да сумесных беларуска-расійскіх стратэгічных вучэнняў "Захад-2017". Як удакладняе прэс-служба Мінабароны Беларусі, першымі прыбудуць падраздзяленні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Заходняй ваеннай акругі Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі.
У сумесным спецыяльным вучэнні прымуць удзел органы вайсковага кіравання, злучэнні, вайсковыя часці і арганізацыі тылавога, тэхнічнага (матэрыяльна-тэхнічнага) забеспячэння як Беларусі, так і Расіі.
Разам беларускія і расійскія вайскоўцы правядуць падрыхтоўку пунктаў і сродкаў кіравання злучэннямі, вайсковымі часцямі і арганізацыямі тылавога і тэхнічнага забеспячэння ўзброеных сіл дзвюх краін. Таксама ім належыць абсталяваць раёны практычных дзеянняў войскаў.